15.09.2018 / 13:54

Нарвегія да 2040 года пяройдзе на выкарыстанне электрычных самалётаў 16

Нарвежскі ўрад паабяцаў, што да 2040 года ўсе палёты мясцовых авіяліній краіны будуць ажыццяўляцца на самалётах, рухавікі якіх працуюць на электрычнасці. Для сусветнай авіяцыйнай галіны гэта стане сапраўднай рэвалюцыяй, паведамляе BBC Future.

Фота: Zunum Aero.

Сёлета ў ліпені Кеціл Солвіг-Ольсэн, міністр транспарту Нарвегіі, і Даг Фальк-Петэрсан, дырэктар Avinor, кампаніі па эксплуатацыі аэрапортаў, сумесна здзейснілі палёт на электрычным самалёце.

На вачах журналістаў яны ўціснуліся ў кабіну двухмеснага самалёціка Alpha Electro G2, пабудаванага славенскай Pipistrel.

Міністр і дырэктар кампаніі Avinor здзейснілі гэты палёт не для забавы — гэтым была падкрэслена сур'ёзнасць планаў Нарвегіі ў будучыні радыкальна знізіць вугляродныя выкіды ў атмасферу.

Урад краіны мае намер да 2040 года зрабіць так, каб усе мясцовыя авіяпералёты, якія здзяйсняюцца з аэрапортаў краіны, ажыццяўляліся на электрычных самалётах.

Гэта адзін з самых радыкальных планаў па зніжэнні ў атмасферы аб'ёмаў парніковых газаў, за выкід якіх адказная сусветная авіяцыя.

Ёсць толькі адна сур'ёзная перашкода: электрычных самалётаў памерам са стандартны авіялайнер пакуль не пабудавана.

Рынак апаратаў, здольных лётаць на электрычнасці, цяпер прадстаўлены толькі маленькімі мадэлямі.

Так, напрыклад, у той мадэлі, на якой пара нарвежцаў лётала над Осла, ледзь хапае месца для двух дарослых (пры гэтым Солвіг-Ольсэн і Даг Фальк-Петэрсан прызналіся, што перад палётам сядзелі на строгай дыеце).

Аднак, як лічыць Фальк-Петэрсан, такое становішча вельмі хутка зменіцца.

Нарвегія — выдатнае месца для такіх эксперыментаў. Большая частка паверхні горная, ля ўзбярэжжа — мноства выспаў, і ў сувязі з гэтым ажыццяўляецца вельмі шмат палётаў на кароткія адлегласці (кампанія Avinor абслугоўвае 46 аэрапортаў).

Пераезды па шашы, чыгунцы або па моры, як правіла, займаюць больш часу, чым кароткі пералёт, асабліва ўзімку, калі снег і лёд могуць перашкаджаць.

Нарвегія хацела б, каб вытворцы прапанавалі электрасамалёты на 25-30 месцаў, каб увесці ў эксплуатацыю першыя з іх ужо ў 2025 годзе.

Паветранаму судну, які перавозіць дзясяткі пасажыраў і іх багаж, неабходна вялікая колькасць энергіі для ўзлёту і самога палёту. Сённяшнія авіялайнеры, вядома, лягчэйшыя і больш эканамічныя, чым самалёты мінулага, але ні адно паліва, акрамя цяперашняга авіяцыйнага паліва, не мае энергаёмістасці, неабходнай у авіяцыі.

Вядома, электрычнасць можна захоўваць у батарэях, але да апошняга часу лічылася, што іх спатрэбіцца так шмат, што іх вага не дазволіць маленькаму самалёту ўзляцець.

Як лічыць Фальк-Петэрсан, цалкам імаверна, што першае пакаленне «зялёных» нарвежскіх самалётаў будзе выкарыстоўваць гібрыдныя рухавікі. Гэта прыкладна тая ж сістэма, што і ў папулярнага аўтамабіля Toyota Prius, менавіта з яе пачаўся рух у бок цалкам электрычных аўтамабіляў.

4
сік / Адказаць
15.09.2018 / 14:11
Гэта што! А вось межгалактычна-касмічныя войскі Расіі атрымаюць новыя двухпедальныя падводныя самалёты. Іх выпрабаванні ўжо праводзілісь з авіносца "Адмірал Кузняцоў"😁
1
Мярсі ў баку / Адказаць
15.09.2018 / 14:15
 У Беларусі столькі талентаў, што могуць вынайсці і пабудаваць электрычны самалёт на 30-50 месцаў, а мо і болей. Трэба развіваць гэты накірунах, каб потым не купляць "сучасныя" кітайскія мадэлі электрасамалётаў.
8
Колька / Адказаць
15.09.2018 / 14:15
ведь в 2040 году уже никого не будет из тех, кто сегодня такое заявляет ))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру