24-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч апублікавала ў Instagram сваё фота з тэкстам (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя):
«Мне не сорамна ГАВОРЫЦЬ-
Я люблю радную мову!
Маю, людзi, прапанову-
Каб спрачацца, а не спорыць!»
Гэты допіс ужо набраў больш за паўтары тысячы падабаек.
У сусветным рэйтынгу тэнісістак Сасновіч займае 30-ю пазіцыю.
0
0
0
0
0
0