Супрацоўніца адной з мінскіх кнігарань Наста Карнацкая апублікавала ў сябе ў фэйсбуку фатаграфіі дзіцячай кніжкі расійскага выдавецтва «Самокат».

Кніга на даступнай для дзяцей мове распавядае пра гісторыю дзядзькі Васіля, які з'ехаў з Беларусі ў Расію, таму што «ў Беларусі высокія цэны», а вось заробкі «у параўнанні з Расіяй ніжэйшыя».

Таксама кніга кажа, што «беларусы — цярплівы і законапаслухмяны народ», таму што праз нашу краіну «туды-сюды стагоддзямі вадзіла войскі ўся Еўропа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0