У Пастаўскім раёне легкавы аўтамабіль вылецеў у кювет і перакуліўся, кіроўца загінуў, паведамляе БелТА.

ДТЗ адбылося 14 верасня ў 20.10. Механізатар адной з мясцовых гаспадарак без пасведчання кіроўцы падчас руху на «Пежо-406» па дарозе Глыбокае — Паставы — Лынтупы не ўлічыў стан машыны і хуткасць. У выніку легкавік з'ехаў у кювет і перакуліўся. Ад атрыманых траўм мужчына 1967 года нараджэння памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0