Брэсцкія пагранічнікі з дапамогай службовага сабакі затрымалі за 800 метраў ад беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне двух мужчын — грамадзян Сірыі і Егіпта. Замест пашпарта яны прад'явілі ноўтбук, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Яны прызналіся, што ў пошуках лепшага жыцця планавалі незаконна трапіць у Польшчу. Пашпартоў у парушальнікаў не аказалася, быў толькі ноўтбук, у якім знаходзіўся файл з копіяй старонак пашпарта егіпцяніна.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму, спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне правіл знаходжання. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0