Меркаванні

Будкін наблытаў

У артыкуле сп.С.Будкіна «Модная мова» («НН», №16) лідэрам польскае групы Big Cyc і выканаўцам беларускамоўнае вэрсіі песьні «Дыктатар» названы Кшыштаф Скіба.

У артыкуле сп.С.Будкіна «Модная мова» («НН», №16) лідэрам польскае групы Big Cyc і выканаўцам беларускамоўнае вэрсіі песьні «Дыктатар» названы Кшыштаф Скіба.

Аднак жа пры ўсёй маёй павазе да творчасьці сп.Скібы і ягонае ролі ў гурце ў «Дыктатары», як і ў бальшыні астатніх песень каманды, салюе Джэй Джэй Jacek Jedrzejak, якому й давялося інтэнсіўна засвойваць нашую мову і які ёсьць сапраўдным лідэрам групы (інфармацыя аб чым зьмешчаная на афіцыйным сайце Big Cyc’а у разьдзеле Aktualnosci). А што да іх новага, 14-га, альбому, «які мае выйсьці днямі», дык на момант выхаду згаданага нумару «НН» ён ужо зь месяц як прадаваўся ў польскіх дыскарнях, у адной зь якіх я й ашчасьлівіла сябе набыцьцём плыткі мае ўлюбёнае каманды. Дый «Дыктатар» гучыць на ёй усё-ткі не па-беларуску, а на мове Віславы Шымборскай і Тадэвуша Рыдзыка.

Лічу, што да іншаземных музыкаў, якія шчыра турбуюцца пазытыўнымі пераменамі ў нашай краіне, можна было б паставіцца й больш уважліва.

Абураная аматарка

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць