Двое загінулі і восем чалавек пацярпелі ў ДТЗ у Асіповіцкім раёне, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Аварыя адбылася 15 верасня каля 20.50. Кіроўца аўтамабіля «Нісан» падчас апярэджання паблізу вёскі Агула Асіповіцкага раёна сутыкнуўся з спадарожным аўтамабілем «Шкода». Пасля гэтага «Нісан» сутыкнуўся мікрааўтобусам «ГАЗ», які рухаўся ў тым самым кірунку, у выніку абедзве машыны з'ехалі ў кювет і перакуліліся. Вадзіцель «Нісана» і пасажыр «ГАЗа» загінулі. Кіроўца мікрааўтобуса і яго сем пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны шпіталізаваны ў Асіповіцкую раённую больніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0