З самалёта Мінск — Масква ў аэрапорце Дамадзедава паліцыя зняла п'янага дэбашыра, паведаміла прадстаўнік МУС Ірына Воўк.
У паліцыю паведамленне паступіла ад службы бяспекі паветранай гавані аб пасажыры самалёта, што прылятаў з Масквы. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар Падмаскоўя. «Мужчына распіваў спіртныя напоі, парушаў грамадскі парадак, а таксама заняў месца пасажыра. На просьбу грамадзяніна перасесці на сваё месца, нанёс яму ўдар», - паведаміла Воўк.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.