У Нямнове Сапоцкінскага сельсавета на тэрыторыю аднаго з прадпрыемстваў прыбегла ліса. Пабегаць па складах ёй не далі вартавыя сабакі, а супрацоўнікі звярнуліся ў ветслужбы, распавядае «Перспектыва».
Аказалася, што лісу неаднаразова бачылі каля тэрыторыі прадпрыемства, але да гэтага часу жывёлы асцерагаліся падыходзіць да людзей.
Труп лісы абследавалі спецыялісты. Вынікі аналізаў паказалі, што яна была хворая на шаленства.
На працягу двух месяцаў у ачагу будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.
У Сапоцкінскім сельсавеце гэта другі выпадак шаленства за тыдзень, а ў раёне восьмы ў гэтым годзе