Крэмль назірае за другім тураў выбараў у Прыморскім краі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён заклікаў «арыентавацца на Цэнтральную выбарчую камісію».

«Пакуль арыентуйцеся на ўсе заявы з ЦВК. Галоўнае — гэта ЦВК, усе заявы зроблены», — адказаў Пяскоў на просьбу пракаментаваць сітуацыю ў рэгіёне. 

Другі тур выбараў губернатара Прыморскага края адбыўся 16 верасня. Па дадзеных краёвай выбарчай камісіі, пасля падліку 95% галасоў кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка лідзіраваў. Аднак пасля таго, як палічылі 99% адсоткаў бюлетэняў, аказалася, што Ішчанка прайграе кандыдату ад «Адзінай Расеі» і дзейнаму в.а. губернатара Андрэю Тарасенку. 

КПРФ абвінаваціла ўлады ў фальсіфікацыях і прыстрашыла масавымі пратэстамі. Сам Ішчанка абвясціў аб пачатку бестэрміновай галадоўкі і звярнуўся да жыхароў Уладзівастока з заклікам сабрацца з патрабаваннем сумленных выбараў. У штабе Тарасенкі, са свайго боку, таксама абвінавацілі КПРФ у парушэннях: у «скупцы» галасоў на выбарах і стварэнні перашкод для падліку. 

Кіраўнік ЦВК Эла Памфілава заявіла, што ў Прымор'і будзе накіраваная камісія для збору фактаў. «У найбліжэйшыя дні мы вывучым усе дакументы, якія паступяць з Прымор'я, па выніках адразу будзе накіравана туды наша камісія, каб яшчэ на месцы пацвердзіць ці нейкія факты сабраць», - заявіла яна ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?