Аб гэтым папрасіў абвінавачаны Антон Вяжэвіч, які патлумачыў неабходнасць правесці закрытае паседжанне «ціскам з боку КДБ», піша Радыё Свабода.

Паказанні, дадзеныя Антонам Вяжэвічам падчас следства ў СІЗА КДБ і СІЗА № 1 на Валадарскага, пачалі агучваць 17 верасня. На самым пачатку Вяжэвіч выступіў з хадайніцтвам аб правядзенні гэтага паседжання ў закрытым рэжыме, без удзелу журналістаў.

«У матэрыялах допытаў ёсць звесткі, дадзеныя мной падчас допытаў у СІЗА КДБ, я не хачу, каб у залі прысутнічалі журналісты, — заявіў суддзі Вяжэвіч. — Я баюся якіх-небудзь дзеянняў КДБ у дачыненні мяне альбо маіх родных. Падчас дачы мной паказанняў у КДБ прымянялася фізічнае ўздзеянне з боку супрацоўнікаў КДБ. Ужо былі такія факты незаконнага ўздзеяння. На допытах прымянялася фізічнае ўзьдзеянне, а таксама псіхалягічны і маральны ціск. Я не хачу, каб СМІ сказілі мае паказанні, перадалі іх недакладна».

Хадайніцтва Вяжэвіча падтрымаў яго адвакат. Супраць выступілі пракурор і Святлана Коржыч. Суддзя прыняў рашэнне ўзяць 10-хвілінны перапынак, пасля чаго задаволіў хадайніцтва Вяжэвіча.

Адкрытыя паседжанні адновяцца пасьля таго, як на працэсе агучаць паказанні Вяжэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?