У Валгаградзе знайшлі цела маладога хлопца. Высветлілася, што гэта 22-гадовы беларус. Ён прыехаў у госці да дзяўчыны, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце.

«Малады чалавек доўгі час меў зносіны са студэнткай Валгаградскага медыцынскага універсітэта ў сацсетках, пасля чаго вырашыў пазнаёміцца з каханай у рэальным жыцці, — піша V1.ru. — Хлопец прыехаў у Валгаград і зняў кватэру на вуліцы Наварасійская, 2 на 15-м паверсе. Дзяўчына спачатку была рада прыезду віртуальнага кавалера, але пасля некалькіх сустрэч адказала адмовай».

Тады хлопец выкінуўся з акна. У яго тэлефоне знайшлі запіс, які сведчыць аб тым, што смерць не носіць крымінальнага характару. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?