У ЗША зоаабаронцы выратавалі пяцярых ваверчанят, якія заблыталіся хвастамі ў гняздзе. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал Fox News.

Таварыства абароны жывёл штата Вісконсін на сваёй старонцы ў Facebook апісала аперацыю па выратаванні вавёрак. Іх заўважыў адзін з мясцовых жыхароў і выклікаў абаронцаў жывёл. «У гордзіеў вузел з іх хвастоў упляліся сцеблы і кавалкі пластыку, з якіх іх маці віла гняздо», — патлумачылі яны.

Каб разблытаць хвасты, спатрэбілася аперацыя, яе праводзілі пад агульным наркозам.

«Было немагчыма зразумець, дзе чый хвост, і мы былі вельмі занепакоеныя, таму што іх тканкі былі моцна пашкоджаны з-за таго, што туды не паступала кроў», — заўважылі зааабаронцы. Аперацыя заняла каля 20 хвілін, ветэрынары выкарыстоўвалі толькі нажніцы.

Ваверчаняты цалкам адышлі ад наркозу. Зоаабаронцы плануюць назіраць іх некалькі тыдняў, каб пераканацца, што крывацёк у іх хвастах цалкам аднавіўся. Яны падкрэсліваюць, што хвост — жыццёва важная частка цела для вавёркі: ён дапамагае трымаць раўнавагу і не змерзнуць у халоднае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0