Еўрапейскі Цэнтральны банк (ЕЦБ) упершыню паказаў узоры новых банкнот вартасцю €100 і 200, якія выпусцяць у абарот 28 мая 2019 года.
Фота: ecb.europa.eu.
Ад старых банкнот новыя, з серыі «Еўропа», адрозніваюцца, у прыватнасці, больш буйным і выразным малюнкам наміналаў, актыўным выкарыстаннем у дызайне рэльефных малюнкаў і надпісаў, якія змяняюць колер, а таксама размяшчэннем на іх партрэта фінікійскай царэўны Еўропы (у выглядзе галаграмы і вадзянога знака) і дадатковых элементаў. Колер купюр застаўся ранейшым.
Фота: ecb.europa.eu.
А вось новыя банкноты вартасцю €500, якія, на думку Цэнтрабанка, занадта спрашчаюць вядзенне супрацьзаконнай дзейнасці, вырашана не выпускаць.
0
0
0
0
0
0