17.09.2018 / 16:46

У Нямеччыне цягнік на вадародным паліве выканаў першы рэйс 15

Першы ў свеце цягнік на вадародных паліўных элементах Coradia iLint выканаў у нядзелю, 16 верасня, свой тэставы рэйс у Брэмерфёрдзе (зямля Ніжняя Саксонія). Ужо з 17 верасня ён выйдзе на стандартны маршрут і звяжа гэты горад з Куксхафенам, Брэмерхафенам і Букстэхудэ, паведамляе DW.

На даху ўстаноўлена цыстэрна з вадародным палівам і паліўны элемент. Ён пераўтварае энергію вадароду ў электрычны ток і не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. Цягнік у стане развіць хуткасць да 140 кіламетраў у гадзіну. На адной запраўцы Coradia iLint можа пераадолець да тысячы кіламетраў.

Цягнік на вадародных паліўных элементах Coradia iLint. Фота: Alstom.

Транспартны сродак быў распрацаваны і выраблены ў нямецкім горадзе Зальцгіцэр французскай кампаніяй Alstom — еўрапейскім першапраходцам у галіне высакахуткасных электрацягнікоў.

З 2021 года 14 такіх цягнікоў будуць выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Букстэхудэ — Куксгафэн.

Зямельнае транспартнае міністэрства плануе ў найбліжэйшай будучыні цалкам замяніць дызельныя рэгіянальныя цягнікі вадароднымі. Раней паведамлялася, што на гэтыя мэты выдзелена 81,3 мільёна еўра.

0
Litvin / Адказаць
17.09.2018 / 19:01
Супер! Яшчэ адзін плявок у рыла бензакалонкі-Масковіі. Калі спыняць будоўлю Паўночнай плыні-2?
0
Дед Мороз / Адказаць
17.09.2018 / 19:17
Вот чему бы скрэпные учились.... Хотя, что бестолочям объяснять если туалеты не могут сделать.
16
? / Адказаць
17.09.2018 / 19:23
Атрымліваецца, што чалавецтва зноў пайшло па няправільнаму накірунку, абраў электракары, замест машын з вадародным рухавіком. Тым больш што ў некаторых краінах электрычнасць для электрамабіляў па-ранейшаму з большага вырабляецца з вугля
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру