У судзе Цэнтральнага раёна Мінску пракурор запрасіў пяць і восем гадоў пазбаўлення волі для стваральніц інтэрнэт-суполкі «Маргарытка Маргарытка».

Маці (Вольга Антонава) і дачка (Кацярына Банадысева) абвінавачваюцца ў махлярстве. Пацярпелых — больш за тысячу, урон — каля $900 тысяч.

Пракурор запытаў 5 гадоў пазбаўлення волі для Антонавай і 8 гадоў пазбаўлення волі для Банадысевай у папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, піша Tut.by.

Па версіі следчых, Вольга Антонава і Кацярына Банадысева стварылі ў пачатку 2015 года інтэрнэт-краму ў сацыяльных сетках. У суполках прапаноўвалі купіць розныя тавары па нізкіх цэнах.

Пераважна гэта былі тэлевізары, халадзільнікі, пральныя машыны, мікрахвалёўкі, тавары для дзяцей. Заказ афармляўся проста — трэба было пералічыць грошы на рахунак прадаўца або аддаць грошы «на рукі» прадстаўніцы са Слуцка і чакаць, калі тавар прыедзе. Часта паведамлялася пра розныя акцыі. Напрыклад, купляючы халадзільнік і пральную машыну, людзям абяцалі падарыць плазменны тэлевізар ці айфон.

У большасці выпадкаў тавар да кліента не даходзіў.

Пацярпелымі прызнаныя 1263 чалавекі. Большасць з іх — жыхары Мінска і Слуцка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0