17.09.2018 / 20:38

Румасу знайшлі замену ў Банку развіцця. Хто такая Таццяна Сасноўская? 4

Таццяна Сасноўская стала выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Банка развіцця. Пасада пустуе з сярэдзіны жніўня, калі Сяргей Румас быў прызначаны прэм’ер-міністрам.

Сяргей Румас і Таццяна Сасноўская. Фота brrb.by.

Таццяне Сасноўскай 43 гады. Яна родам з Мінска. Вучылася ў школе №137 на вуліцы Каліноўскага. Скончыла наргас. Ад 1993 года працавала ў структуры «Белаграпрамбанка». Дарэчы, менавіта гэты банк узначальваў Сяргей Румас (2005—2010).

У «Белаграпрамбанку» Сасноўская адпрацавала 18 гадоў. Калі ў 2011 годзе Лукашэнка стварыў Банк развіцця, то перайшла на працу туды. Да таго, як кіраўніком праўлення быў прызначаны Сяргей Румас, ужо выконвала абавязкі кіраўніка структуры.

Фота vk.com.

У 2013 годзе Сасноўская была прызначаная першай намесніцай старшыні праўлення Банка развіцця. Курыравала пытанні крэдытавання дзяржаўных праграм, прыцягнення карпаратыўных кліентаў, дрэваапрацоўкі.

Адметна, што Таццяна Сасноўская была слухачкай у бізнэс-школе ІПМ, якую ўзначальвае вядомы эканаміст Павел Данэйка.

«Выдатна вучылася, у маім разуменні — гэта бліскучы розум. Яна разумная, энергічная, эфектыўная. Гэта адна з выпускніц, якія з’яўляюцца гонарам школы», — адзначае Данэйка.

Фота vk.com.

У Таццяна Сасноўскай ёсць 19-гадовая дачка Ксенія, якая навучаецца на бізнэс-адміністраванні ў БДУ. Адметна, што дачка публікуе ў сацсетках фотаздымкі ў майцы гурта Brutto, у якім грае Сяргей Міхалок.

Фота з vk.com.

Сама Таццяна разам з дачкой хадзіла ў Мінску на канцэрт гурта «Звери». Банкірка падпісаная ў сацсетках на суполкі пра недарагія туры з Мінска, а таксама на kvitki.by.

Зміцер Панкавец

6
хлеб--кірпіч / Адказаць
18.09.2018 / 08:41
 А чаму яны ўсе фоткаюцца ў Парыжах,Стакгольмах,Капенгагенах,а не ў беларускай дзярэўні.
1
1 / Адказаць
18.09.2018 / 10:05
знайшлі замену ў банку, знойдуць і ва ўрадзе
2
Зiма / Адказаць
18.09.2018 / 22:14
хлеб--кірпіч, таму што яны развiтыя. Яны ж з банка развiцця. А дзярэуня неразвiтая. Iм там няма чаго рабiць з блiскучым розумам.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру