Пенсіянерка пакінула торбу літаральна на некалькі хвілін каля аддзялення банка, таму што ісці з ёй было цяжка.

14 верасня 60-гадовая бабруйчанка купіла ў краме прадукты на суму 90,32 рубля. Вырашыла па дарозе зайсці ў аддзяленне банка. Вялікую сумку на колцах з прадуктамі пакінула ля ўваходу, таму што ісці з ёй было нязручна. Жанчына адсутнічала некалькі хвілін, а калі вярнулася, торбы ўжо не было. Пенсіянерка патэлефанавала ў міліцыю.

Знайсці злодзея атрымалася хутка дзякуючы камерам відэаназірання. 39-гадовы бабруйчанін заходзіў у аддзяленне банка, выйшаў, убачыў торбу без нагляду і скраў яе.

Затрымалі падазраванага ў той жа дзень, выкрадзенае канфіскавалі. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 (Таемнае выкраданне маёмасці — крадзеж). Яму пагражае да 3 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?