18.09.2018 / 01:04

Навукоўцы абверглі міф пра карысць аспірыну для пажылых людзей 6

Штодзённае ўжыванне аспірыну не дапамагае падоўжыць жыццё пажылых людзей, высветліла група навукоўцаў з Аўстраліі і ЗША. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе The New England Journal of Medicine.

Фота: Wikimedia Commons.

Эксперымент праводзіўся на працягу пяці гадоў. У ім узялі ўдзел больш за 19 тысяч чалавек у Аўстраліі і ЗША. Іх сярэдні ўзрост склаў 74 гады, пры гэтым яны не мелі інваліднасці і не пакутавалі ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў або дэменцыі. Палова доследных штодня прымала 100 міліграмаў аспірыну, у той час іншыя ўдзельнікі атрымлівалі плацэба.

Даследаванне паказала, што значных адрозненняў у частаце выпадкаў смерці, інваліднасці або развіцця дэменцыі паміж удзельнікамі эксперыменту не было. Разам з тым, рызыка сур'ёзнага крывацёку сярод тых, хто прымаў аспірын, склала 3,8% супраць 2,8% сярод тых, хто атрымаў плацэба.

«Прыём аспірыну здаровымі пажылымі людзьмі на працягу пяці гадоў не павялічваў працягласць жыцця і вёў да павелічэння колькасці сур'ёзных крывацёкаў», — заключылі даследчыкі.

5
стары / Адказаць
18.09.2018 / 01:33
Аспірынавая астма, варыкоз страўніка і страўнікавых хадоў,гемаррагічны гастрыт... Людзі будзьце пільнымі,тры чвэрці стравы, ды тое,што прапаноўваюць медыкі --- ЯДЫ... Асабліва травы ўсялякія!!! Яны з_явіліся на сьвет божы не дзеля лячэння,а наадварот маюц ўласьцівасьці каб іх ніхто не ужываў,каб самім выжыць і распаўсюдзіцца... ЗОЖ,Народны доктар, Памажы сабе сам і інш.----машэннікі...
3
Гарадзеняц / Адказаць
18.09.2018 / 06:24
Не веру я дзiceйшым вучоным. Усё купляецца, усe прадаецца. Як было рокаў 20 таму - слiвачнае масла небяспечнае. Некатырыя аж зусiм кiнулi яго есцi, перайшлi на усялякае лайно па цiпу Rama. Жэрлi аж да гэтага року, пакуль другiя вучоныя не сказалi aèй , гэта была памылка, без масла нельга, яно карыснае. Пытанне — хто заплацiў за першае даследыванне? Правiльна , прадаўцы лайна.
0
Mercury606 / Адказаць
18.09.2018 / 08:26
Усё як мае быць! Аспірын мае неабвержную эфектыўнасць для другаснай прафілактыкі інсульта, інфаркта, гзн у малых дозах ён выкарыстоўваецца ў людзей, якія калісці ўжо перанеслі інсулт і інфаркт. У артыкуле ідзе гаворка пра здаровых людзей і прымалі яны аспірын, каб падоўжыць жыццё. Вынік прадказальны
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру