Кіраўнік SpaceX Ілан Маск назваў першага турыста, які адправіцца вакол Месяца. Ім стане японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава.

Маэдзава адмовіўся назваць цану за падарожжа на Месяц, аднак распавёў, што зрабіў перадаплату. Па словах Маска, сума «значная», і яна акажа ўплыў на распрацоўку ракеты BFR (Big Falcon Rocket).

У Twitter кампаніі адзначаецца, што падарожжа зойме каля тыдня. Ракета з турыстам праляціць на адлегласці 125 мілі (каля 201 км) ад Месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0