18.09.2018 / 06:32

Сёння — Ліга чэмпіёнаў. Але зараз матчы будуць пачынацца зусім у іншы час 2

flickr.com

Сёння стартуе чарговы сезон футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Фармат традыцыйны: восем групаў на чатыры каманды, восем гульняў — у аўторак, восем — у сераду.

Але калі раней матчы пачыналася ў 21:45 паводле мінскага часу (або ў 22:45 з лістапада па сакавік пасля пераводу гадзіннікаў),

то цяпер два матчы ў дзень будуць пачынацца ў 19:55 (незалежна ад геаграфічнай прыналежнасці), а шэсць — у 22:00.

Ад лістапада (калі Еўропа, спадзяемся апошні раз пяройдзе на зімовы час), пачатак гульняў будзе ў 20:55 і 23:00 паводле Мінска.

Так сёння ў 19:55 гуляюць Барселона — ПСВ і Інтэр — Тотэнхем,

а 22-й — Бруге — Барусія, Црвена Звезда — Напалі, Галатасарай — Лакаматыў, Ліверпуль — ПСЖ, Манака — Атлетыка, Шальке — Порту.

У сераду а 19:55 пачнуцца матчы Аякс — АЕК, «Шахцёр» — «Хафенхайм».

Так што не прапусціце.

БАТЭ ж другі год запар стартуе ў Лізе Еўропы, і яго матчы будуць па чацвяргах. Першая гульня ў гасцях супраць венгерскага «Відзі» (пачатак у 19:55)

8
raul gonzalez / Адказаць
18.09.2018 / 09:23
с Европой понятно, а когда Беларусь перейдет на нормальное (зимнее) время - большой вопрос...
0
Алесь / Адказаць
19.09.2018 / 23:46
То есть сыт надеетесь, что Европа перейдёт на зимнее время, чтобы между Белостоком и Гродно разница была 2 часа, а Минском и Сыктывкаром - одинаковое?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру