На праспекце Дзяржынскага аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў вентыляцыйны кіёск.

Інцыдэнт адбыўся 18 верасня, каля 10.00, паблізу скрыжавання праспекта з вуліцай Шчорса. Відавочцы паведамляюць, што ў аўтамабілі апынуўся заціснуты чалавек.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік МНС Мінска Вольга Мельчанка, ратавальнікі дэблакавалі з Audi 23-гадовую пасажырку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?