Больш за тысячу чалавек сёньня раніцай сабраліся пад касамі сталічнага стадыёна «Дынама».

Больш за тысячу чалавек сёньня раніцай сабраліся пад касамі сталічнага стадыёна «Дынама». Чарга пачынаецца ад касаў на Кірава, цягнецца да Сьвярдлова, а потым пад прамым вуглом ідзе ўздоўж вуліцы амаль да Ульянаўскай.

А 10-й раніцы ў сераду - сынхронна ў Менску і Барысаве - пачаўся продаж білетаў на матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Рэал», што пройдзе 25 лістапада на сталічным стадыёне «Дынама».

Новаўвядзеньне гэтага продажу ў тым, што на рукі будуць прадавацца ня больш за чатыры білеты. Каб хоць крыху прадухіліць спэкуляцыі. Кошт запаветных квіткоў: 20 000, 50 000, 70 000.

Сыноптыкі, праўда, даюць несуцяшальны папярэдні прагноз надвор'я. Мароз мінус 9 мінус 12 увечары 25 лістапада.

Заўзятары пачалі займаць чаргу ад 3-й раніцы (ці ночы).

Фотарэпартаж Сямёна Печанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0