Абломкі расійскага самалёта Іл-20, збітага ў Сірыі, знайшлі за 27 кіламетраў на захад ад населенага пункта Баніас у сірыйскай правінцыі Латакія, заявілі ў Мінабароны РФ.

Абломкі самалёта, фрагменты цел экіпажа і іх асабістыя рэчы паднялі на борт расійскіх караблёў, якія ўдзельнічаюць у пошукавай аперацыі.

У пошуках ў Міжземным моры ўдзельнічаюць восем караблёў, катараў і судоў.

Мінабароны Расіі: Наш Іл-20 збіла Сірыя, але вінаваты Ізраіль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0