Крэмль вельмі занепакоены падзеямі, звязанымі з гібеллю расійскага ваеннага самалёта Іл-20 у Сірыі, аднак даваць ацэнкі і анансаваць свае далейшыя крокі не будзе. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў

«Па нашым збітым самалёце магу толькі сказаць, што ў Крамлі вельмі занепакоеныя ў сувязі з гэтай сітуацыяй. Поўная ацэнка дадзена ў заяве Мінабароны. Прэзідэнт глыбока спачувае ўсім родным і блізкім, калегам членаў экіпажа збітага самалёта», — сказаў Пяскоў.

Прадстаўнік Крамля растлумачыў, што не будзе анансаваць далейшыя крокі. «Я зараз не буду даваць ніякіх ацэнак. Сітуацыя аналізуецца. Першыя дадзеныя былі агучаныя ў заяве Мінабароны. Вельмі недвухсэнсоўная была дадзена ацэнка дзеянням. Няма неабходнасці што-небудзь дадаваць», — адказаў ён на пытанне, ці варта чакаць, што катастрофа паўплывае на адносіны з Ізраілем.

Пяскоў сышоў ад адказу на пытанне пра магчымасць таго, што Пуцін патэлефануе прэм'еру Ізраіля Беньямін Нетаньяху. У той жа час ён паведаміў журналістам, што сёння ў прэзідэнта могуць адбыцца «адна або больш тэлефонных размоваў». «Не будзем анансаваць, праінфармуем», — дадаў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?