18 верасьня на працэсе ў справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча скончылі вывучэньне матэрыялаў справы. Пракурор Шарсьнёў дадаткова апытаў абвінавачаных сяржантаў Бараноўскага, Скуратовіча і Вяжэвіча аб агучаных імі фактах фізычнага і псыхалягічнага ўзьдзеяньня з боку супрацоўнікаў КДБ, учыненых падчас сьледзтва. Пасьля чаго падаў хадайніцтва аб прыпыненьні разгляду справы ў сувязі зь неабходнасьцю правядзеньня праверкі дадзеных сяржантамі паказаньняў, піша Радыё Свабода.

Праверку будзе праводзіць Сьледчы камітэт, яна зойме каля дзесяці дзён. Судзьдзя хадайніцтва пракурора задаволіў, разгляд справы аб сьмерці Аляксандра Коржыча працягнецца 8 кастрычніка.

Таксама са словаў дзяржаўнага абвінаваўцы стала зразумела, што падчас перапынку на працэсе Коржыча абвінавачаныя сяржанты выступяць у якасьці пацярпелых на працэсах старшага лейтэнанта Сукавенкі і прапаршчыка Вірбала. Гэтыя працэсы павінны пачацца неўзабаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0