18.09.2018 / 14:20

4-гадовая дзяўчынка са Скідзеля спіць пад дзвярыма кватэры ФОТАФАКТ 24

Дзяўчынку, якая заснула пад дзвярыма, заўважылі суседзі. Ёй 3 ці 4 гады.

Сям’я праблемная, у ёй адбываюцца пастаянныя скандалы. Суседзі, якія знайшлі дзіця, паспрабавалі дагрукацца да бацькоў дзяўчынкі. Бацька лаяўся мацюкамі з кватэры, але дзверы не адчыніў, паведамляе сайт Гродна 015.by.

Пазней Сяргей Базянкоў, намеснік начальніка аддзялення міліцыі, паведаміў, што калі міліцыя прыехала, то дзяўчынка ўжо была ў кватэры. Базянкоў кажа, што гэта звычайная шараговая сям’я. Але чаму дзіця спіць на ганку, бацька патлумачыць не змог.

Праўда, суседзі кажуць, што бачылі, як добра п’яны бацька шпацыруе з дачкой. На заўвагі ён адказваў мацюкамі.

Цяпер сям’ю правераць сацыяльныя службы і органы апекі.

nn.by

0
Dub / Адказаць
18.09.2018 / 14:27
Nie mahu takoje bacyc`. Nabiu by jamu mordu.
0
Maximus / Адказаць
18.09.2018 / 14:33
Усё вельмi проста! Трэба зрабiць так,как бацькi некалькi сутак ,,драмалi" на цаглянай падлозе у выцьвярэзнiку. I баранi Бог якую-небуць коудру!! Калi скiвiцы сцiснуцца i ад холаду скруцiць самога- павiнны уключыцца мазгi. Калi гэтага не адбудзецца- забраць дзiця!
11
Палыч / Адказаць
18.09.2018 / 14:34
Злуе не толькі тое, што бацькі аставілі дзіцё пад дзвярыма, але і тое, што суседзі тольк і зрабілі, што выклікалі міліцыю, а дзіцё так і аставілі!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру