18.09.2018 / 14:34

Пад Палац Незалежнасці падагналі ратракі, каб іх ацаніў Лукашэнка. Пра што ўвогуле гаворка? 19

На пляцоўцы каля Палаца Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з новымі відамі зімовай тэхнікі, вырабленай у Беларусі. У прыватнасці, МТЗ паказаў беларускія ратракі і лёдазалівачную машыну, а прадпрыемства «Місом АП» — снегагенератары, паведамляе БелТА.

Ратракі — гэта машыны, якія ўшчыльняюць снег для падрыхтоўкі лыжных трас. Пакуль што ў ратраках для эксперыменту ўсталявалі ад 32% да 59% беларускіх элементаў. Але Лукашэнка патрабуе, каб вытворчасць была цалкам айчынная.

Ратрак

«Галоўнае, каб гэта ўсё было беларускае. Не абавязкова рабіць на МТЗ. Да наступнай зімы гэта павінен быць чыста беларускі ратрак, гэта не праблема. Самае складанае ў вас ёсць: энергетычны сродак, кабіна, кіраванне. А ўсё астатняе — гэта элементарна, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У гэтым годзе вы забяспечваеце неабходны аб'ём, які патрэбны біятланістам, лыжнікам, з таго, што ёсць. У наступным годзе гэта тэхніка павінна быць выключна беларускай».

Акрамя таго, кіраўніку дзяржавы паказалі зробленыя ў краіне музычныя інструменты: піяніна, гітары, цымбалы, балалайкі, баян. Прадэманстравалі і першую беларускую скрыпку ручной работы. Яе за паўтара месяца зрабіў дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ Аляксандр Сурба. Ён выкарыстаў клён, елку, чырвонае дрэва.

0
sieva / Адказаць
18.09.2018 / 15:03
Дык а дзе скрыпка ручной работы?
1
Пустота / Адказаць
18.09.2018 / 15:09
Лучше бы для уборки, от снега, проезжей части и дворов технику делали, а не для изготовления лыжной трассы для папы Коли !
0
Адэкват / Адказаць
18.09.2018 / 15:11
Растопки и балалайки ... Ну теперь заживем!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру