18.09.2018 / 14:49

Алег Гайдукевіч: На месцы апазіцыі я б вылучаў у прэзідэнты Канапацкую 23

Сёння Алег Гайдукевіч паведаміў, што збіраецца вылучацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Таксама ён выказаў думку, што ідэальным кандыдатам ад апазіцыі была б дэпутат Ганна Канапацкая, зазначае Радыё Свабода.

«Безумоўна, важна, хто будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, — сказаў Алег Гайдукевіч. — У 2015 годзе ніхто з апазіцыі не сабраў 100 тысяч подпісаў. А цяпер будзе яшчэ горш з подпісамі, спадзявацца, як гэта было раней — што ўлады заплюшчаць вочы на сапраўднасць подпісаў — не вельмі правільна. На мой погляд, найлепшым кандыдатам ад апазіцыі была б Ганна Канапацкая. Яна ж стала дэпутатам! Дык вылучайце яе кандыдатам у прэзідэнты. А то Правацэнтрысцкая кааліцыя шукае кандыдата — навошта яго шукаць, калі ён ужо ёсць?»

Таксама Алег Гайдукевіч лічыць, што альтэрнатывай Канапацкай магла б стаць Алена Анісім. «Я не ведаю, ці хоча яна балатавацца ў прэзідэнты, але разглядаць гэтую фігуру таксама неабходна», — адзначыў ён.

4
Юзік Крулеўскі / Адказаць
18.09.2018 / 15:02
З Канапацкай усё зразумела -- апазіцыя, татарскае прозвішча -- Эміраты нам дапамогуць! Мне не зразумела з кантэксту -- Гайдукевіч ня лічыць сябе апазіцыяй?
2
LMI / Адказаць
18.09.2018 / 15:03
Ну вось як добра - чалавек нарэшце адкрыта заявіў - ен масоўка лукашенкі і ня болей. А то папа яго там нешта ўсе мянціў сваім языком - апазіцыя, самая вялікая партыя. Сын маладзец - адразу шчыра - я масоўка рэжымная і за гэта мне попісы КДБ збірае з ментамі
6
Satan / Адказаць
18.09.2018 / 15:04
На месте очень многих людей в это стране и мире в целом...я бы давно застрелился от стыда. Но им всем жить хочется. И кушать. А как попилить бабки, если вылучыць адзинага кандыдата от пачки партий? Цяжка вочань и мала кожнаму палучыцца. Арифметику нужно было в школе учить, Гайдукевич!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру