18.09.2018 / 17:24

«Нязыгар»: 21 верасня Лукашэнка назаве Пуціну імя свайго пераемніка 44

Ананімны расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар» парадаваў новым «шыкоўным інсайдам» па беларускім пытанні.

«21 верасня Лукашэнку чакаюць у Сочы. Запланавана сустрэча Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з удзелам прэм'ер-міністраў і віцэ-прэм'ераў дзвюх краін.

Як кажуць, Лукашэнку далі час падумаць і ён павінен будзе паведаміць Пуціну імя свайго пераемніка. Далейшае яго знаходжанне як і працяг сямейнай дынастыі адхілілі», — адзначае «Нязыгар».

Ужо некалькі месяцаў тэлеграм-канал «Нязыгар», які мае 175 тысяч падпісчыкаў, вядзе інфармацыйную атаку на беларускія ўлады, а таксама незалежнае грамадства. Калі першыя «злівы» яшчэ здаваліся праўдападобнымі, то наступныя здаюцца ўсё болей з жанру «фэнтэзі».

Менавіта «Нязыгар» інфармаваў пра «інсульт» Лукашэнкі, а таксама пра тое, што Румас хоча цалкам выкараніць рускую мову з працы ўрада. Чытаючы такія «інсайды», толькі і хочацца, што пакруціць пальцам ля скроні.

Зміцер Панкавец

14
Николай Александрович / Адказаць
18.09.2018 / 17:30
Ха-ха...
Л-ко еще на поминках П-на простудится!
11
МН / Адказаць
18.09.2018 / 18:01
Па-першае, не беларускія ўлады, а ўлады ў Беларусі.
Па-другое, ніводзін крок гэтыя ўлады не робяць без згоды з Масквы ад 1994 года. Хто прывёў да ўлады, той і вызначае палітыку.
Таму няма нічога непраўдападобнага ў гэтай навіне.
5
Йося / Адказаць
18.09.2018 / 18:03
« Вова, можна ещо чуць-чуць пабуду «
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру