Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй старонцы ў Twitter абвінаваціў Кітай у спробах паўплываць на амерыканскія выбары з дапамогай гандлю.

«Кітай адкрыта заявіў, што яны актыўна спрабуюць паўплываць і змяніць нашы выбары, нападаючы на нашых фермераў, жывёлаводаў і рабочых з-за іх лаяльнасці да мяне», — напісаў Трамп. Паводле яго слоў, у Пекіне не зразумелі, што гэтыя людзі з'яўляюцца патрыётамі, і цалкам разумеюць, што Кітай атрымліваў выгаду ад гандлю з ЗША многія гады. Паводле Трампа, гэтыя людзі разумеюць, што ён «адзіны, хто ведае, як гэта спыніць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0