Актывіст Pussy Riot і выдавец «Медыязоны» Пётр Вярзілаў у дзень меркаванага атручвання павінен быў атрымаць справаздачу аб расследаванні забойства расійскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, паведамляе Новая газета са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, замежныя спецыялісты, якія працавалі ў ЦАР на месцы гібелі расіян, павінны былі прадставіць фінальную справаздачу аб прычынах гібелі групы журналістаў — Архана Джэмаля, Кірыла Радчанкі і Аляксандра Растаргуева.

Вярзілаў павінен быў удзельнічаць у экспедыцыі журналістаў у ЦАР, аднак у апошні момант адмовіўся.

Увечары 11 верасня Пятра Вярзілава шпіталізавалі ў цяжкім стане. Актывіст апамятаўся толькі пасля трох дзён у таксікалагічнай рэанімацыі.

Чытайце таксама: Атручаны заснавальнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў: ён страціў зрок, адняліся ногі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0