Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў тэлефоннай размове з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю экіпажа збітага ў Сірыі самалёта Іл-20, паведамляе Israel National News.

Нетаньяху таксама ўсклаў адказнасць за здарэнне на Сірыю і заклікаў працягваць каардынацыю ў Сірыі паміж ізраільскімі і расійскімі сіламі.

Расійскі самалёт Іл-20 быў збіты сірыйскай ракетай 17 верасня, калі вяртаўся на базу Хмеймім. Загінулі 15 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0