Інцыдэнт адбыўся 14 верасня, каля 22 гадзін, на аўтобусным прыпынку ў Баранавічах, паведамляе Intex-Press.

У міліцыю звярнуліся медыкі, якія распавялі, што да іх даставілі 27-гадовага маладога чалавека з пераломам лобных костак і шматлікімі пераломамі касцей чэрапа.

Высветлілася, што хлопец разам з сябрам стаяў на прыпынку, да іх падышоў незнаёмы хлопец. Паміж імі пачаўся канфлікт. Незнаёмы некалькі разоў ударыў мужчыну, адзін з удараў быў нагой у твар.

Як высветлілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, нападнікам быў 20-гадовы хлопец. Яго затрымалі.

Супраць яго распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 147 КК Беларусі. Падазраванаму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0