Хірург з Рэчыцкай раённай бальніцы скончыў жыццё самагубствам праз каханне, паведамляюць «Сільные новості».

Мужчыну 1989 года нараджэння знайшлі ў яго кватэры мёртвым, учора, 17 верасня, прыкладна каля 19 гадзін вечара. Жыў ён адзін.

Каля цела знайшлі перадсмяротную запіску, аднак змест яе не да канца зразумелы і з яго вынікае толькі тое, што прычынай суіцыду сталі праблемы ў адносінах з жанчынай.

У той жа час суседзі мужчыны кажуць, што ў запісцы была просьба пахаваць яго ў Рэчыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0