Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага банку.
На рахунак Міністэрства фінансаў у Нацбанку Рэспублікі Беларусь 18 лістапада паступіў першы транш стабілізацыйнага крэдыту ад Расейскай Фэдэрацыі ў памеры $1 млрд.
Сродкі пералічаныя ў адпаведнасьці з заключаным паміж Беларусьсю і Расеяй дамовай, якую падпісалі міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Усяго паводле дамоўленасьці цягам 2008—2009 гг Беларусь мае атрымаць $2 млрд. стабілізацыйнага крэдыту.