Фота з фэйсбука Анджэя Дуды

Фота з фэйсбука Анджэя Дуды

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак, 18 верасьня прыняў у Белым доме прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду. Гэта першы афіцыйны візыт цяперашняга польскага лідэра ў ЗША з тых часоў, калі Трамп заняў прэзыдэнцкі пост, піша Радыё Свабода.

Як паведамляў раней Белы дом, у парадку дня перамоў — пытаньні гандлю, вайсковае супрацоўніцтва і праблемы бясьпекі. У ходзе перамоваў польскі лідэр папрасіў Трампа пабудаваць у Польшчы пастаянную вайсковую базу ЗША і прапанаваў назваць яе ў гонар амэрыканскага прэзыдэнта «Фортам Трамп». Дуда дадаў, што «Форт Трамп» стане ўсходне-эўрапейскім «Бастыёнам» супраць расейскай пагрозы.

Трамп у адказ пагадзіўся з Дудам, што Масква «дзейнічала агрэсыўна» у рэгіёне і заўважыў, што пытаньне аб будаўніцтве базы цяпер разглядаецца амэрыканскімі ўладамі. Трамп запэўніў, што ён высока ацаніў прапанову польскага прэзыдэнта ўкласьці ў праект больш за $ 2 млрд.

«Мы ставімся да гэтага вельмі сур’ёзна, я ведаю, што ў Польшчы гэтая ідэя вельмі папулярная, і мы над ёй цяпер думаем, так», — сказаў Дональд Трамп на прэс-брыфінгу па выніках сустрэчы.

Польскі і амэрыканскі прэзыдэнты выказалі занепакоенасьць будаўніцтвам расейскага газаправода «Паўночны паток 2». На іх думку, гэты праект можа зрабіць Эўропу залежнай ад паставак паліва з Масквы і павысіць рызыкі палітычнага шантажу Масквы, заўважыў Дуда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0