На таргах у Мінску даляр працягвае зніжацца. На пачатку сесіі 19 верасня ён апусціўся на дзве капейкі (-0,0198) да 2,1028 беларускага рубля.
Максімальны курс даляра ў гэтым годзе быў на таргах 12 верасня (2,1681), пасля чаго пачалося зніжэнне. За пяць дзён даляр патаннеў на шэсць капеек.
1 студзеня курс складаў 1,9727 беларускага рубля.
Еўра сёння апускаецца таксама на дзве капейкі (-0,024) да 2,4574 беларускага.
Расійскі рубель расце на 0,0006 да 3,1362 рубля.