Андрэй Тарасенка

Андрэй Тарасенка

Кіраўнік ЦВК Расіі Эла Памфілава прапанавала прызнаць выбары ў Прымор'і несапраўднымі, паведамляе ЦВК.

«Я прапаную рэкамендаваць камісіі Прыморскага края прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі», — сказала яна на пасяджэнні ЦВК. Пры гэтым Памфілава удакладніла, што нават дадзеныя, якія мае ЦВК, дазваляюць прыняць рашэнне не адкладаючы.

«Цяпер у Прымор'і знаходзіцца наша камісія пад кіраўніцтвам Сіябшаха Шапіева. Тыя факты, якія ў нас ёсць ужо зараз, дазваляюць нам разгледзець гэтае пытанне сёння », - патлумачыла кіраўнік ЦВК.

Нагадаем, што 16 верасня ў Прымор'і адбыўся другі тур губернатарскіх выбараў. На іх напачатку упэўнена лідзіраваў кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка — пасля апрацоўкі 95% пратаколаў з выбарчых участкаў ён набіраў 51,6%, а яго супернік ад «Адзінай Расіі» Андрэй Тарасенка — 45,8%.

Пасля гэтага разрыў стаў рэзка скарачацца, прычым пасля апрацоўкі 97,87% пратаколаў анлайн-табло ў ЦВК не абнаўлялася каля гадзіны. За гэты прамежак — з 98,77% да 99,03% апрацаваных пратаколаў — колькасць галасоў за Ішчанку скарацілася на 5, а за Тарасенку — павялічылася на 13,5 тысяч, і адзінарос вырваўся наперад. Калі было апрацавана 99,1% — ён стаў недасягальны.

Перамога першапачаткова была аддадзена Тарасенку, а Ішчанка заявіў пра галадоўку і непадпарадкаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0