У Мінску два пешаходы патрапілі пад колы аўтамабіля. Інцыдэнт трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара.

Аварыя адбылася раніцай 19 верасня на вуліцы Галадзеда. Кіроўца BMW X5 ехаў з боку вуліцы Ташкенцкай і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на двух пешаходаў. Пасля ДТЗ мужчына адразу ж выйшаў з аўтамабіля, выклікаў хуткую і ДАІ.

Мяркуючы па відэа, можна меркаваць, што кіроўца BMW не заўважыў людзей з-за таго, што яго асляпіла сонца.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?