Sony анансавала перавыданне арыгінальнай кансолі PlayStation. Ролік з прыстаўкай быў апублікаваны на афіцыйным YouTube-канале кампаніі.
Прыстаўка будзе выканана ў стылі першай Sony PlayStation 1994 года выпуску. Аднак, у параўнанні з арыгіналам, яна стане ў два разы меншай і не будзе падтрымліваць дыскі. У памяць кансолі загружана 20 гульняў, сярод якіх Tekken 3, Final Fantasy VII, Jumping Flash, Ridge Racer Type 4 і іншыя. Пашырыць калекцыю гульняў будзе нельга. У камплекце ідзе HDMI-кабель, дрот USB для падключэння да сілкавання і два геймпада.
Продажы ў Еўропе пачнуцца 3 снежня. Цана прыстаўкі складзе 100 даляраў.