Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 верасня азнаёміўся з вырабленымі ў краіне відамі зімовай тэхнікі, спартыўнага інвентара і музычных інструментаў.

Цікавая размова ў Лукашэнкі адбылася з кіраўніком справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам ля стэнда з лыжамі «Целяханы», гэта можна пабачыць на відэа тэлеканала АНТ.

«Гэта ты катайся сам на іх, — сказаў Лукашэнка Шэйману. — Калі нехта іх папросіць у цябе — рабіце. Але замаўляць гэтыя лыжы ў цябе сілай мы не будзем. Гэта ўжо дубовыя лыжы, сышлі гэтыя лыжы ўжо. Ну так, для пенсіянера — можа быць».

Пасля Лукашэнка, паказваючы на славутую ў мінулым беларуска-ўкраінскую біятланістку Алену Зубрылаву, зноў звярнуўся да Шэймана: «Яна мае рацыю, таму што ты на лыжах не ходзіш, а як падрыхтаваць іх, як апрацаваць?»

«На наступны год мы арыентавацца не будзем, калі па першым снезе выпрабуем. Дастаткова ж ста метраў снегу, каб выпрабаваць. Вы павінны будзеце за лістапад-снежань зрабіць столькі лыжаў, колькі ў вас закажуць», — сказаў Лукашэнка.

«Зразумеў», — адказаў Шэйман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?