Жыгамонт едзе: вёска Засулле Стаўбцоўскага раёна, дзе прайшлі дзіцячыя гады Каруся Каганца ВІДЭА
Вёска Засулле Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ўпершыню згадваецца ў летапісах у першай палове XV стагоддзя. Тады ў паселішчы жылі татары, якія служылі ў вялікакняскім войску.
У Засуллі прайшлі дзіцячыя гады Казіміра Кастравіцкага — беларускага пісьменніка, перакладчыка і мастака, вядомага пад псеўданімам Карусь Каганец.
У вёсцы захаваліся рэшткі бровара, пабудаванага шляхцічамі Крупскімі ў 1892 годзе, і кузня пачатку ХХ стагоддзя.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ