Здарэнне адбылося ў Маладзечанскім раёне 18 верасня каля 11.30. Пра гэта kraj.by распавёў дзяржаўтаінспектар АДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Барташ.
Жыхар Мінска на «Пежо 307» ехаў па вёсцы Малыя Бакшты ў напрамку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У салоне аўтамабіля знаходзіліся двое пасажыраў — мама і цётка кіроўцы. Усе трое накіроўваліся ў грыбы.
— Дарога пралягала праз лесапаласу, і праезная частка там нешырокая, — растлумачыў дзяржаўтаінспектар. — На ўчастку дарогі з закругленнем налева мінчук убачыў «Кіа Сід», што ехала насустрач, той таксама кіраваў мінчук.
Каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, абодва кіроўцы сталі тармазіць на пясчаным пакрыцці. Мінчук на «Кіа» прыняў правей і ледзь не ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі нязначныя пашкоджанні. І адзін, і другі кіроўца сцвярджаюць, што не вінаватыя ў аварыі.