ТВЦ
Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Эла Памфілава пасля пасяджэння па сітуацыі з другім турам выбараў у Прыморскім краі, адказваючы на пытанні аб тэрмінах правядзення новага галасавання, расплакалася, піша РБК. Праўда, на відэа слёз не відаць — толькі нервовы голас.
«Вы ведаеце, як крыўдна было — узялі і перакрэслілі ўсю працу. Мы зараз з Мікалаем Іванавічам (Булаевым, намеснік кіраўніка ЦВК) казалі, гэта проста не перадаць … бо мы тут жывём ужо, нікога не бачым. Столькі зрабілі … Усё празрыста, ідзём крок за крокам. І раптам раз — і такі ўдар пад дых», — сказала яна, ледзь не расплакаўшыся.
«Важна было на апярэджанне спрацаваць, каб яны (рэгіёны, дзе праходзілі другія туры) пачулі: людзі, нікому спуску не будзе. Я не дазволю больш вось так узяць і перакрэсліць нашу працу і працу велізарнай колькасці людзей. Вельмі сур'ёзная адказнасць будзе. Мы рашуча настроены на адмену выбараў, калі будзе на тое нагода сур'ёзная. І я хачу, каб гэта ведалі ўсе зараз, — нікому спуску не будзе», — падкрэсліла яна.