Расійскі знішчальнік-перахопнік МіГ-31 упаў у лясным масіве ў Ніжагародскай вобласці, паведамляе ТАСС.
Разбурэнняў на зямлі няма. Пілоты катапультаваліся і выйшлі на сувязь.
Крыніца ў экстраных службах рэгіёна паведамляла, што надзвычайнае здарэнне адбылося каля горада Кулебакі.