У Беларусі шукаюць пацярпелых ад дзеянняў псеўдасвятара, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Мужчыну затрымалі ў Мінску. Пад выглядам зняцця сурокаў, будаўніцтва храмаў ён завалодваў грашыма і ювелірнымі вырабамі грамадзян.

Пацярпелых ад яго дзеянняў просяць звяртацца ў міліцыю па тэлефоне 102.

Як паведамлялася, мужчына, не маючы ніякага дачынення да царквы, называўся незнаёмым людзям айцом Аляксандрам і прапаноўваў рытуальныя паслугі. Набыў неабходныя атрыбуты і расу. Аднаму з пацярпелых прапанаваў зняць сурокі, за што папрасіў $1,2 тысячы. У іншага пазычыў $3 тысячы на царкву, якая нібыта будуецца. Акрамя таго, фігурант прапаноўваў арганізаваць вытворчасць свечак, і даверлівы грамадзянін даў яму $2 тысячы на адкрыццё бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0