19.09.2018 / 18:15

Анатоль Лябедзька знайшоў новую працу 45

Цяпер Анатоль Лябедзька стаў заснавальнікам і дырэктарам установы «Еўрапейскі дыялог».

Лябедзька, які яшчэ да ліпеня быў старшынёй палітычнай партыі АГП, стаў дырэктарам новай установы. Што ж гэта за новая арганізацыя? «Убачыце па справах», — адразу адказвае Лябедзька.

Па ягоных словах, «Еўрапейскі дыялог» на 2019 год рыхтуе тры буйныя канферэнцыі. «Гэта будзе незалежная пляцоўка, свабодная ад цэнзуры. У нас існуе «Мінскі дыялог», але ён набліжаны да ўладаў, таму арганізатары асцярожныя ў выбары тэмаў і ўдзельнікаў. У нас не будзе ніякай цэнзуры і самацэнзуры», — кажа Лябедзька.

На якія ж тэмы пройдуць канферэнцыі? «Беларуска-расійскія адносіны не з калідораў улады, а погляд збоку. Будзе запрошаная вялікая колькасць расійскіх незалежных экспертаў. Пасля гэта тэма «Беларусь і NATO». Нам трэба гаварыць пра гэтую арганізацыю. Ну і трэцяя тэма — эканоміка, хочам прывезці экспертаў з суседніх дзяржаваў, якія правялі ў сваіх краінах удалыя эканамічныя рэформы», — расказвае палітык.

Некалькі драбнейшых мерапрыемстваў пад эгідай «Еўрапейскага дыялогу» могуць адбыцца ўжо сёлета. Напрыклад, семінар па выбарчым заканадаўстве, аб роўнасці мужчын і жанчын. «Таксама мы хочам выйсці на малыя гарады, дзе няма партыйных структур, СМІ, грамадскіх арганізацый, і там вучыць людзей размаўляць, паводзіць сябе з прадстаўнікамі вертыкалі».

Дзяржаўную рэгістрацыю «Еўрапейскі дыялог» атрымаў яшчэ ў сакавіку, а ў жніўні быў адкрыты банкаўскі рахунак. Лябедзька ўпэўнены, што здольны праводзіць эфектыўныя кампаніі па фандрайзінгу (збору ахвяраванняў) — гэта і будзе крыніцай фінансавання арганізацыі.

Зміцер Панкавец

9
Цынік / Адказаць
19.09.2018 / 18:34
Абы не працаваць...
10
Satan / Адказаць
19.09.2018 / 18:37
Блин, я подумал и правда работать пошел. Как всигда в заголовке обманывают.(
5
Centurion / Адказаць
19.09.2018 / 19:05
Бясьпечная сінекура
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру