20.09.2018 / 00:59

У МУС расказалі, чым будуць займацца расійскія паліцэйскія на Еўрапейскіх гульнях 41

На час правядзення Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Беларусі будуць працаваць расійскія паліцэйскія. У МУС Беларусі расказалі, чым менавіта зоймуцца іх калегі і навошта іх запрасілі.

Ігар Шуневіч і кіраўнік МУС Расіі Уладзімір Калакольцаў. Фота: прэс-служба МУС Беларусі.

«У гэтым канкрэтным выпадку гаворка ідзе не пра прысутнасць расійскіх паліцэйскіх на спартыўных і грамадскіх аб'ектах, а пра аказанне калегамі кансультатыўнай і метадычнай дапамогі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў перыяд правядзення спартыўных спаборніцтваў сусветнага ўзроўню на тэрыторыі Расіі, у тым ліку апошняга чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе», — растлумачылі ў МУС.

Раней Ігар Шуневіч заявіў, што расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе.

1
Барысаўчук / Адказаць
19.09.2018 / 18:45
На каком основании? каковы их полномочия? или как обычно будут спиртное клянчить
5
Люстэрка / Адказаць
19.09.2018 / 18:45
Спадзяюся, што ў 2019, а тым больш у 2021 Расея будзе палыхаць па ўсёй тэрыторыі, а не толькі як сёння ў Кабардзіна-Балкарыі, і расейскім паліцаям будзе не да Беларусі.
2
Сигналы идут табуном / Адказаць
19.09.2018 / 18:46
Шуневич, блин, у украинцев и поляков опыт не меньше !
 Но их не привлекают, ведь в Украине и Польше, НИКТО, не отрицает независимую Беларусь и беларускую нацию, НИКТО не собирается присоединять Беларусь и нападать на неё, в отличие от России, где каждый день, кто-то, на государственном уровне, говорит о "недостране БелоруССии". Польша и Украина не развязывает ВОЙН у соседей, не отбирает у соседей территории, не убивает соседей.
Зачем нам полицаи из России, которые захватывали Крым и убивают украинцев на Востоке Украины ???

Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру