Фота ФК БАТЭ
Сёння барысаўскі БАТЭ пачынае еўракубкавую восень. Як і год таму, беларускі клуб стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы. Супернікі па групе — англійскі «Чэлсі», грэчаскі ПАОК і венгерскі «МОЛ Відзі».
Сёння БАТЭ гуляе ў гасцях супраць «МОЛ Відзі». Пачатак гульні ў 19.55 (трансляцыя на «Беларусь-5»).
Галоўны трэнер барысаўцаў Аляксей Бага заявіў на прэс-канферэнцыі, што задача БАТЭ набраць такую колькасць балаў, каб прайсці ў плэй-оф.
4 кастрычніка матч у Барысаве з ПАОКам.
Год таму БАТЭ, гуляючы ў ЛЕ, заняў 4-е месца ў групе, прапусціўшы наперад не толькі «Арсенал», але і «Црвену Звезду» і «Кёльн».